Мінскі метрапалітэн стаў лаўрэатам прэстыжнай Міжнароднай транспартнай прэміі «Залатая калясніца» ў намінацыі «Лепшае прадпрыемства грамадскага пасажырскага транспарту».

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар метрапалітэна беларускай сталіцы Андрэй Кузьмін.

Мінскі метрапалітэн стаў першым транспартным прадпрыемствам Беларусі, якое ўдастоена прэміі «Залатая калясніца». Дыплом і статуэтка ў выглядзе пазалочанай тройкі коней, запрэжаных у калясніцу, былі ўручаны начальніку Мінскага метрапалітэна Расціславу Юрэню на маскоўскай цырымоніі ўшаноўвання лаўрэатаў.

Гэтай прэміі калектыў мінскай падземкі ўдастоены на падставе рэкамендацый Міжнароднай асацыяцыі метро і ў сувязі з маючым адбыцца 30-гадовым юбілеем прадпрыемства. Як адзначылі ў аргкамітэце конкурсу, такое прызнанне з боку міжнароднай транспартнай супольнасці сімвалізуе высокую ацэнку ўкладу ўсяго калектыву ў дынамічнае развіццё Мінскага метрапалітэна.

Аўтарытэтны міжнародны конкурс быў заснаваны ў 2005 годзе Міністэрствам энергетыкі і Міністэрствам транспарту Расіі і аб'ядноўвае лепшыя сусветныя галіновыя кампаніі 36 краін. Прэмія «Залатая калясніца» ўжо стала своеасаблівым сусветным транспартным «Оскарам» і прысуджваецца калектывам і кіраўнікам, якія працуюць у транспартнай галіне, сферы транспартных паслуг, транспартнай навуцы і адукацыі, а таксама іншых сумежных галінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?