У Керчанскай пратоцы з‑за моцнага шторму й ураганнага ветру адбылося 4 караблекрушэньні й ня менш за дзясятак іншых надзвычайных здарэньняў з караблямі.

Шторм сілай 6-7 балаў зь ветрам да 25 м/с пачаўся ў Азова-Чарнаморскім басэйне ўвечары 10 лістапада. Такога шторму ў гэтым раёне, калі хвалі дасягалі вышыні 4-5 мэтраў, не было больш за 30 гадоў.

Застаецца невядомым лёс васьмі расейскіх маракоў з сухагрузу «Ніхічэвань», які затануў на рэйдзе порту «Каўказ» і 15 членаў экіпажу грузінскага судна «Хаш‑Ізмаіл», які пацярпеў бедзтва ля мысу Хэрсанэс. Затануў таксама расейскі сухагруз «Вальнагорск».

У порце «Каўказ» напалам разламіўся расейскі танкер «Валганафта» — у мора вылілася больш за тысячу тонаў мазуту.

Яшчэ некалькі караблёў, у тым ліку іншаземных, ветрам былі сарваныя зь якароў і выкінутыя на водмель.

Расея й Украіна стварылі супольны апэратыўны штаб на ўзроўні намесьнікаў міністраў транспарту для правядзеньня ратавальных апэрацый.

Крымскія эколягі лічаць, што ў выніку выліцьця ў мора нафты, мазуту й серы экалёгіі ўчыненая сур'ёзная шкода.

Паводле Радио Свобода / Радио Свободная Европа, proUA.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0