Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн узначаліць дэлегацыю ЗША на інаўгурацыі абранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, правядзенне якой запланавана ў Кіеве на 7 чэрвеня.

«Віцэ-прэзідэнт таксама сустрэнецца з лідарамі Украіны, каб абмеркаваць парадак дня абранага прэзідэнта Парашэнкі, сітуацыю на ўсходзе, а таксама як ЗША могуць дапамагчы Украіне змагацца з карупцыяй, умацоўваць дэмакратычныя інстытуты і вярнуць эканоміку на шлях ўстойлівага росту», — прыводзіць заяву Белага дома gazeta.ru са спасылкай на ria.ru.

Раней украінскія СМІ паведамілі, што удзел у інаўгурацыі возьме прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0