У суботу скончыўся сямнаццаты чэмпіянат краіны па футболе. Галоўныя інтрыгі першынства разьвязаліся задоўга да яго фінішу: БАТЭ ў чацьвёрты раз стаў чэмпіёнам краіны, а “Менск” вылецеў з эліты. Інтрыга захоўвалася толькі ў барацьбе за другое і трэцяе месца, на якія прэтэндавалі ад чатыры клюбы – МТЗ-РІПА, “Гомель”, “Шахцёр” і “Тарпэда”.

У Жодзіна сустракаліся непасрэдныя змагары за мэдалі – МТЗ і “Тарапэда”. Жодзінцы перамаглі 1:0, але гэтага аказалася недастатковым, каб патрапіць на п’едэстал. Срэбра і пуцёўка ў Кубак УЭФА дасталіся “Гомелю”, а бронзу трэці чэмпіянат запар узяў салігорскі “Шахцёр”.

Выніковая турнірная табліц выглядае наступным чынам: 1. БАТЭ – 56 пунктаў, 2. “Гомель” – 44, 3.”Шахцёр” – 44, 4. “Тарпэда” – 43, 5. МТЗ-РІПА – 42, 6. “Нёман” – 36, 7. “Нафтан” – 36, 8. “Віцебск” – 35, 9. “Дынама” (Менск) – 35, 10. “Смургоні” – 26, 11. “Дарыда” – 25, 12. “Дынама” (Берасьце) – 25, 13. “Дняпро” – 23, 14. “Менск” – 21.

Найлепшым бамбардзірам стаў Раман Васілюк (“Гомель”), які забіў 24 галы.

Налета вышэйшая ліга будзе павялічаная да 16 клюбаў. Месца “Менску” зоймуць магілёўскі “Савіт”, мікашэвіцкі “Граніт”, а таксама менскі “Лякаматыў”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?