Мой сусед Уладзімір Сіўчыкаў пастанавіў прадаць сваё лецішча. Вельмі б хацелася, каб набыла яго беларускамоўная сям'я. Лецішча знаходзіцца каля знакамітай Лысай Гары (недалёка Заслаўе). Раней усе лецішчы належалі пісьменьнікам, потым дзеці і ўнукі пачалі распрадаваць. Але на нашай маленькай вуліцы яшчэ гучыць беларуская мова (Каржанеўскія-Рымашэўскія, Генрых Далідовіч). На суседніх маюць лецішчы Сяргей Сыс-Галіна Дубянецкая, Максім і Ірына Клімковічы, Васіль Жуковіч, Анатоль Клышка, Леанід Дайнека, Іван Чарота, Арсень Ліс і г.д. На старых пісьменьніцкіх лецішчах (побач) можна сустрэць Васіля Зуёнка і Анатоля Вярцінскага.

Мясціны гэтыя сакральныя, некалі на Лысай Гары было паганскае капішча (побач вёска ў гонар Вялеса). вельмі б хацелася, каб гэтая мясціна абменьвалася энергіяй з сапраўднымі беларусамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?