Выключна пад ЧС па хакеі ў Мінску не быў пабудаваны ні адзін аб'ект. Такое меркаванне сёння пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця станцыі метро «Малінаўка» выказаў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Я як старшыня арганізацыйнага камітэта заяўляю, што спецыяльна пад чэмпіянат свету ні адзін аб'ект не будаваўся. Усе яны працавалі і ў перыяд чэмпіянату свету, і будуць функцыянаваць многія, многія гады ў інтарэсах мінчан і гасцей сталіцы. Сказаць, што мы пабудавалі да чэмпіянату, а потым развалілі або закрылі, нельга», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?