Ігар Гіркін, расійскі тэрарыст, што кіруе баявікамі ў Данецку (альбо яго каманда) размяшчае на яго старонцы «Вконтакте» фатаграфіі падпаленых танкаў і БТР часоў баёў на плошчы Цяньаньмэнь у Кітаі ў чэрвені 1989 года i часоў збройнага расейска-грузінскага канфлікту 2008 года ў Паўднёвай Асеціі.

Пошук Google выдае першакрыніцу фота і поўны альбом, дзе яно было размешчана.

Таксама Гіркін размясціў фота танка, як сведчанне помсты «кіеўскай хунце».

Па гэтым фота Google выдае такія дадзеныя:

На дадзеным форуме таксама размешчана фота гэтага танка і гаворыцца, што гэта кадры 2008 года ў Асеціі, але не ўдакладняецца, якому боку належыць танк — расейскаму ці грузінскаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?