У Егіпце падведзены канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне ў канцы мая. Пераможцам прызнаны былы міністр абароны Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі, які атрымаў 96,91% галасоў.

Reuters.com

Reuters.com

Яго адзіны супернік сацыяліст Хамдзін Сабахі набраў 3,09% галасоў.

Яўка на выбарах склала 47,45%. Такім чынам на выбарчыя ўчасткі прыйшлі каля 25 мільёнаў чалавек.

Аль-Сісі займаў пасаду міністра абароны з жніўня 2012 года па сакавік 2014 года. З ліпеня 2013 па сакавік 2014 фельдмаршал быў намеснікам прэм'ер-міністра краіны.

У ліпені 2013 вайсковец арганізаваў дзяржаўны пераварот, які прывёў да звяржэння прэзідэнта краіны Мухамеда Мурсі.

Пасля гэтага ў краіне пачаліся ганенні на прыхільнікаў руху «Браты-мусульмане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?