• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Свет
Фота 1 з 3
04.06.2014 / 11:19

Унук Ландсбергіса: Магчыма, у Еўрапарламенце я буду займацца Беларуссю

Ці дастаткова вядомага прозвішча, каб стаць еўрадэпутатам, як зменіцца пазіцыя Еўрапарламента па Беларусі, расказвае еўрадэпутат Габрыэлюс Ландсбергіс.

Еўрарадыё: Да сёлетніх выбараў у Еўрапарламент вы не былі заўважаныя ў вялікай палітыцы — абранне еўрадэпутатам ад Літвы стала для вас нечаканасцю?

Габрыэлюс Ландсбергіс: Сапраўды, да гэтага я амаль 11 гадоў працаваў у МЗС, а пасля амаль 4 гады ў камандзе прэм’ер-міністра (Андруса Кубілюса — Еўрарадыё), у аддзеле замежных спраў. Такім чынам, я заўжды быў побач з палітыкай, побач з палітыкамі, таму само «ўваходжанне» ў палітыку для мяне не стала нечаканым. Калі ж казаць пра гэтыя выбары, то тут галоўнай была вельмі моцная выбарчая кампанія. Я сустрэўся з тысячамі людзей і казаў пра тое, што для іх самае галоўнае цяпер. Галоўнымі былі тэмы крызісу ва Украіне, агрэсія Расіі і тое, як нам абараняць сваю краіну, ці абароніць нас NATO. Думаю, што я знайшоў спосаб падаць сябе людзям. Скажам так, перамога не стала зусім ужо нечаканасцю, але ўсё адно перамагчы было прыемна. Праўда, разумею, што ў гэтым і вялікая адказнасць.

Еўрарадыё: Ці магчыма, што людзі галасавалі не за вас, не за тое, з чым вы да іх прыйшлі і што казалі, а за вашае прозвішча, за памяць пра вашага знакамітага дзеда — Вітаўтаса Ландсбергіса?

ГЛ: Разумееце, у Літве няма такога, што ўсе абавязкова будуць галасаваць за маё вядомае прозвішча. Людзі, якія ведаюць гэтае прозвішча, павінныя былі ўпэўніцца, што я таксама кажу правільныя рэчы. З такім прозвішчам мне было лягчэй зацікавіць людзей прыйсці і паслухаць, што я буду казаць. Але тое, як і што я кажу, — гэта мая справа. І я павінен быў пераканаць іх, што я — гэта не толькі прозвішча.

Еўрарадыё: Відаць, няпроста адпавядаць той планцы ў палітыцы, якую паставіў ваш знакаміты дзед?

ГЛ: Не толькі ў палітыцы. Гэтае адчуванне пераследуе мяне ўсё жыццё. І ў школе, і ва ўніверсітэце ўсе нібыта задавалі сабе пытанне: «Ці такі ён, як яго дзядуля?» Мяне заўжды мералі па ім.

У цэнтры — Вітаўтас Ландсбергіс

Еўрарадыё: Вы ішлі на выбары па партыйным спісе, ад партыі свайго былога кіраўніка, кансерватара Кубілюса. Але ж вы чалавек малады. Вы сапраўды прытрымліваецеся кансерватыўных поглядаў? Прызнайцеся, хто вы на самай справе па «палітычным веравызнанні».

ГЛ: Калі б я не быў кансерватарам, я не быў бы ў гэтай партыі — усё проста. Але ў партыі ёсць розныя погляды на розныя пазіцыі. Калі казаць пра пытанні бяспекі, то тут мае погляды блізкія да так званых «ястрабаў». Я кажу пра неабходнасць выдаткавання большых грошай на абарону, пра разгортванне базаў NATO ў Літве і неабходнасць размяшчэння сістэм ракетнай абароны. Імаверна, што ў нашай партыі не ўсе думаюць так, як я, але мне падаецца гэта нармальным.

Еўрарадыё: Ведаю, што кіраўнік вашай партыі спадар Кубілюс, як кажуць, «трымае на кантролі беларускае пытанне». А наколькі вы ў гэтай тэме?

ГЛ: Асабіста для мяне «беларускае пытанне» вельмі важнае. Але я не займаўся беларускай тэмай падчас працы ў МЗС — цікавіўся вашай краінай самастойна. Па шчырасці, увесь гэты рэгіён, у які ўваходзяць Беларусь, Украіна, Грузія і іншыя краіны, мне не проста цікавы — я перажываю за гэтыя краіны. Хаця б таму, што і ў інтарэсах Літвы, каб гэтыя краіны былі дэмакратычнымі і свабоднымі.

Еўрарадыё: У новым складзе Еўрапарламента досыць шмат прадстаўнікоў правых, ультраправых, радыкальных партый. Як гэта адаб’ецца на працы парламента, на яго пазіцыі?

ГЛ: Адразу скажу, што не трэба ставіцца да іх прысутнасці ў Еўрапарламенце як да нечаканасці — радыкалы заўжды былі сярод еўрапарламентарыяў. І яны заўжды стараліся там нешта сваё давесці, нешта зрабіць, але з гэтага не было ніякага рэальнага эфекту. Праўда, сёння іх стала крыху больш па колькасці, і я лічу, што гэта адна з перамог Пуціна, Крамля. У Еўрапарламенце і прыхільнікаў Ле Пэн, і іншых радыкалаў стала больш (сярод еўрапейскіх правых шмат тых, хто падтрымлівае палітыку Пуціна — Еўрарадыё). Але мне падаецца, што нескладана будзе знайсці спосаб іх маргіналізаваць, каб яны не перашкаджалі прымаць рашэнні, актуальныя на сённяшні дзень, і каб не перашкаджалі Еўрапарламенту выказваць «адным голасам» сваю пазіцыю наконт Расіі, Украіны, Беларусі ды іншых.

Габрыэлюс Ландсбергіс з жонкай і дзецьмі

Еўрарадыё: Дарэчы, як вы ставіцеся да нацыянальнай палітыкі Літвы ў дачыненні да Беларусі і як, на вашую думку, яна павінная выглядаць у будучыні?

ГЛ: Я думаю, што для Літвы гэта адно з самых складаных замежных пытанняў — знайсці спосаб працаваць з Мінскам. Цяпер, мне падаецца, афіцыйная пазіцыя Вільні знайшла баланс, але паглядзім, што будзе ў 2015 годзе, калі ў Беларусі будуць праходзіць прэзідэнцкія выбары. Літва — адна з тых краін, якія будуць вельмі ўважліва сачыць за тым, як там усё будзе праходзіць, што будзе адбывацца з палітычнымі апанентамі ўлады.

Еўрарадыё: Афіцыйны Мінск цяпер спрабуе чарговы раз наладзіць адносіны з Захадам. Як вы лічыце, ці паверыць Еўропа ў шчырасць кіраўніка Беларусі?

ГЛ: Усім вядома пра існаванне спісу патрабаванняў, якія афіцыйны Мінск павінен выканаць для таго, каб з ім пачалі сур’ёзна размаўляць. Я разумею, чаму афіцыйны Мінск цяпер стараецца наноў наладзіць кантакт з Еўропай — яму таксама не вельмі падабаецца тое, як развіваюцца падзеі ва Украіне. Але найперш Лукашэнка мусіць выканаць усе пункты «дамашняй работы».

Еўрарадыё: Вы часам не еўраскептык? Іх даволі шмат у новым Еўрапарламенце. І як вы ацэньваеце перспектывы «Усходняга партнёрства»?

ГЛ: Не, я не толькі не лічу сябе еўраскептыкам, але і вельмі далёкі ад такіх поглядаў. Мне падаецца, што цяпер Еўрасаюз можа шмат чаго дасягнуць, у пытаннях энергетычнай незалежнасці, да прыкладу. Дарэчы, для Літвы пытанне энергетычнай незалежнасці вельмі важнае. Што да «Усходняга партнёрства», то я ўпэўнены, што новы Еўрапарламент дасць моцны імпульс працы з Украінай, Беларуссю, Малдовай, Грузіяй. Мы будзем шукаць новыя метады для партнёрства. Калі вас цікавіць пытанне, ці будзе інтарэс з боку новых еўрапарламентарыяў да Беларусі, то магу адразу сказаць — увага будзе. Ці будзе пазіцыя Еўрапарламента адносна Беларусі рабіцца больш жорсткай — паглядзім. Будзем глядзець, што адбываецца ў Мінску і што будзе адбывацца ў вас у 2015 годзе.

Еўрарадыё: Ці вызначыліся вы, у які камітэт, парламенцкую дэлегацыю вы хацелі б увайсці?

ГЛ: Самыя блізкія мне — камітэт замежных спраў альбо камітэт энергетыкі. Я раней працаваў менавіта ў гэтых сектарах і хацеў бы працаваць у будучыні.

Еўрарадыё: Няма жаданне ўвайсці ў дэлегацыю па Беларусі?

ГЛ: Я б… падумаў на гэты конт. Паглядзім па сітуацыі. Пакуль рана пра гэта казаць (працаваць новыя парламентарыі пачынаюць з 1 ліпеня — Еўрарадыё), але калі такая прапанова будзе, то я дакладна падумаю пра такі варыянт.

Еўрарадыё: Як да вашай перамогі паставіўся ваш знакаміты дзядуля — дэпутат Еўрапарламента мінулага склікання Вітаўтас Ландсбергіс — і вашая сям’я?

ГЛ: Гэтым разам Вітаўтас Ландсбергіс у дэпутаты Еўрапарламента не балатаваўся, а мяне з перамогай ледзь не першы павіншаваў. Што да сям’і, то яны да таго, што я цяпер шмат часу вымушаны буду праводзіць паміж Бруселем, Страсбургам і домам, паставіліся… з асцярожным аптымізмам, скажам так.

«Еўрарадыё»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
Дызайн еўра зменіцца
Палітыка і грамадства
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментарый у «Аднакласніках»
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
На журналістку Юлію Матузаву завялі крымінальную справу за датычнасць да экстрэмісцкага канала
Мінздароўя: За суткі 1012 выпадкаў кавіду пры 5301 тэсце
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Пад Калінкавічамі сутыкнуліся легкавік і трактар, загінулі два чалавекі
У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў
Золатавалютныя рэзервы за лістапад знізіліся на 80 мільёнаў даляраў
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Дызайн еўра зменіцца
ЗША разглядаюць санкцыі супраць Расіі ў выпадку нападу на Украіну
На фоне навін аб магчымым наступе Расіі Зяленскі пабываў на перадавой
Галоўнае
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Галоўчанка: Беларусь і Расія разам могуць супрацьстаяць любому знешняму ціску
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Усяго патроху
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Жонка пра Алеся Пушкіна: «Сувязь з ім знікла…»
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх