Расія ніколі не спрабавала дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне, расійскіх ваенных там няма, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Такую заяву ён зрабіў у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу TF1 і радыёстанцыі Europe1.
kommersant.ru
«Ніякіх ваенных сіл, ніякіх расійскіх інструктараў няма на паўднёвым усходзе Украіны», - сказаў Пуцін.
На пытанне, ці збіралася Расія далучыць Украіну ці дэстабілізаваць сітуацыю ў гэтай краіне, Пуцін адказаў: «Не, мы гэтым ніколі не займаліся і не займаемся». На яго думку, урад Украіны павінны «наладзіць дыялог са сваім уласным народам і не з дапамогай танкаў і самалётаў, а пры дапамозе перамоваў». «Людзі, дзе б яны ні жылі, маюць права, і гэтыя правы павінны быць абароненыя», — дадаў Пуцін.