5 чэрвеня а 19:00 у Галерэе сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі – «Каляндар Бахарэвіча» з удзелам аўтара.

У календары змешчаныя 366 арыкулаў-эсэяў, па адным на кожны дзень. Занураючыся ў глыбіні гісторыі, Альгерд Бахарэвіч выцягвае на паверхню незвычайныя факты. Ён апісвае іх так, нібы сам ёсць нябачным сведкам усіх падзей, – захапляльна і надзвычай глыбока.

Так, з календара можна даведацца, у які дзень Жанна д’Арк апошні раз у жыцці апранула мужчынскае адзенне, як спужаная ўлада хацела даць дошкай па галаве ста тысячам удзельнікаў усебеларускага страйку, чаму Бахарэвіч не ў гусце Барбі…

Аздоблены цудоўнымі ілюстрацыямі, напоўнены чароўнымі і невядомымі гісторыямі з жыцця нашай маленькай планеты, «Каляндар» прыйдзецца даспадобы кожнаму, стане сапраўднай настольнай кнігай.

Падчас прэзэнтацыі кніга будзе разыграная ў якасці прыза.

А набыць яго можна ўжо цяпер у кнігарні ЛогвінаЎ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0