Барак Абама лічыць неабходным забяспечыць бяспеку ў Еўропе і аказваць падтрымку дэмакратычным рухам па ўсім свеце. Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў, выступаючы на Замкавай плошчы ў Варшаве, дзе ён знаходзіўся з двухдзённым візітам.
«Нашы свабодныя нацыі будуць адзіныя, таму далейшыя расійскія правакацыі будуць азначаць толькі працяг ізаляцыі і павелічэнне выдаткаў для Расіі, — цытуе Абаму газета The Washington Post. — Мы не дазволім цёмнай сіле XX стагоддзя вызначаць тое, што адбываецца ў XXI».
«Мы адзіныя, бо мы ведаем, што дух Варшавы, Будапешта, Прагі і Берліна распасціраецца ўсюды, дзе прага свабоды хвалюе чалавечыя сэрцы, ці гэта Мінск, Каракас, Дамаск або Пхеньян», — заявіў прэзідэнт ЗША.