Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра, у бліжэйшы час прэзідэнту будуць унесены канкрэтныя прапановы па нарошчванню магутнасцей будаўнічых арганізацый.
У цэлым жа, як адзначыў старшыня праўлення Нацбанка, праграма жыллёвага будаўніцтва па выніках года будзе выканана.
У студзені — кастрычніку ўсе асноўныя паказчыкі грашова‑крэдытнай палітыкі дасягнуты. У рэспубліцы забяспечана стабільнасць нацыянальнай валюты, ідзе апераджальнымі тэмпамі крэдытаванне рэальнага сектара эканомікі, праводзіцца пралічаная працэнтная палітыка, надзейна працуе плацежная сістэма. Паводле слоў Пятра Пракаповіча, выкананы ўсе абавязацельствы банкаўскай сістэмы перад рэальным сектарам эканомікі. Сама ж банкаўская сістэма развіваецца паскоранымі тэмпамі, выкананы ўсе паказчыкі, якія датычацца нарошчвання рэсурснай базы, уласнага капіталу банкаў.
Прэзідэнт даручыў прыняць адпаведныя меры, каб і ў цэлым па выніках года было забяспечана выкананне ўсіх паказчыкаў работы банкаўскай сістэмы.