Трохмэтровы манумэнт сьвятога ў манаскім убраньні з крыжом у руках усталяваны на вуліцы Гарадзенскай побач зь епархіяльным упраўленьнем.

Паводле словаў благачыннага горада Наваградка і Наваградзкай акругі протаярэя Анатоля Герасімука, адкрыцьцё манумэнта стала адной з цэнтральных падзеяў сьвяткаваньня 690‑годзьдзя ўтварэньня Наваградзкай япархіі і 15‑годзьдзя яе аднаўленьня. Яны праходзяць у часе ўрачыстасьцяў, прымеркаваных да 1015‑годзьдзя праваслаўя ў Беларусі. Помнік сьвятому Елісею Лаўрышаўскаму асьвяціў Мітрапаліт Філарэт.

Паводле протаярэя Анатоля Герасімука, сын князя Траняты, будучы Елісей Лаўрышаўскі, займаў высокую пасаду пры двары князя Міндоўга. Зрабіўшыся хрысьціянінам, ён пакінуў двор, ды заснаваў у Наваградку ў 1255 г. Лаўрышаўскі манастыр.

Белорусский Партизан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0