Прэзідэнт Беларусі вызначыў арганізацыі, якія будуць займацца падрыхтоўкай будаўніцтва АЭС. Адпаведны ўказ нумар 565 «Аб некаторых мерах па будаўніцтву атамнай электрастанцыі» кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 лістапада.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра, дакумент выдадзены ў мэтах арганізацыі выканання падрыхтоўчых работ для будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі, забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.

У складзе Міністэрства энергетыкі ствараецца Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі для ажыццяўлення функцый заказчыка па выкананню комплексу падрыхтоўчых і праектна‑пошукавых работ па будаўніцтву атамнай электрастанцыі.

Для забеспячэння функцый дзяржаўнага рэгулявання і ліцэнзавання ў галіне бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі, іанізуючага выпрамянення, бяспечнага абыходжання з радыеактыўнымі адходамі ствараецца Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд). Указам таксама зацвярджаецца адпаведнае Палажэнне.

Выконваць навуковае суправаджэнне падрыхтоўкі і будаўніцтва АЭС будзе ДНУ «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны» НАН Беларусі.

Генеральным праекціроўшчыкам вызначана РУП «Белндпіэнергапрам», якое будзе заключаць на аснове перагавораў з падрадчыкамі дагаворы на выкананне праектна‑каштарыснай дакументацыі, а таксама дагаворы на выкананне інжынірынгавых работ (паслуг) па выбары пляцоўкі будаўніцтва АЭС, распрацоўку абгрунтавання інвестыцый будаўніцтва і тэндэрнай дакументацыі.

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0