Журналістаў сёння ў Кіеве вельмі цікавіў візіт Лукашэнкі. Адно з пытанняў было, ці раіў ён ужо нешта Пятру Парашэнку.
Лукашэнка, які быў з малодшым сынам, аджартаваўся:
— А што б Вы параілі Парашэнку?
— Парашэнку? Я яшчэ нічога не раіў. Зараз вось сустрэнемся, па чарцы вып'ем і параю тады.
— Пасля чаркі?
— Пасля чаркі.
— А вы прывезлі зуброўкі?
— Што вы нальяце.
0
0
0
0
0
0