У Данецку абстралялі машыну, у якой знаходзіўся лідар самаабвешчанай тэрарыстычнай арганізацыі «Данецкая народная рэспубліка» Дзяніс Пушылін, у выніку перастрэлкі застрэлены яго памочнік Максім Пятрухін.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Муніцыпальная газета».

Па дадзеных СМІ, перастрэлка адбылася каля рэстарана «Міленіум» на бульвары Пушкіна, недалёка ад будынка Данецкай АДА.

«Па словах відавочцаў, Пушылін з памочнікам знаходзіліся ў аўтамабілі каля рэстарана, калі з машыны, што праязджала побач, па іх было зроблена больш за дзесяць стрэлаў», — адзначае выданне.

«У выніку перастрэлкі загінуў адзін чалавек — памочнік старшыні Вярхоўнага Савета Данецкай народнай рэспублікі Дзяніса Пушиыліна. Забітага клічуць Максім Пятрухін, ён дэпутат гарсавета», — піша газета.

Па дадзеных выдання «Навіны Данбаса», якое спасылаецца на відавочцаў, перастрэлцы папярэднічаў канфлікт паміж групамі тэрарыстаў.

Пятрухін — ураджэнец Макееўкі, 1986 года нараджэння — быў памочнікам Пушыліна па гуманітарных пытаннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?