Расійска-ўкраінскія кансультацыі, аб правядзенні якіх прынцыпова дамовіліся 6 чэрвеня ў Нармандыі прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка, могуць пачацца ў Кіеве ўжо сёння.
Па дадзеных «Эхо Москвы», галоўным пажаданнем расійскага боку з'яўляецца спыненне сілавой аперацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях, а украінскага — афіцыйная адмена рашэння Савета Федэрацыі РФ ад 4 сакавіка, што надзяліла Уладзіміра Пуціна паўнамоцтвамі выкарыстоўваць войскі на тэрыторыі Украіны.