Зборная Камеруна адмаўляецца ляцець на чэмпіянат свету - 2014, паведамляе L'Equipe.
Гульцы нацыянальнай каманды не могуць узгадніць суму прэміяльных за ўдзел у турніры з кіраўніцтвам мясцовай федэрацыі футбола.
Зборная Камеруна мае намер правесці бліжэйшы час у сталіцы краіны, каб вырашыць гэтае пытанне.
На чэмпіянаце свету зборная Камеруна згуляе супраць Мексікі (13 чэрвеня), Харватыі і Бразіліі.
0
0
0
0
0
0