Актывісты не дачакаліся новаабранага прэзідэнта на галоўнай плошчы Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка так і не з'явіўся на Майдане Незалежнасці на другім Грамадскім Веча, нягледзячы на чаканне яго актывістамі.

Усяго на Веча прысутнічала больш за 500 чалавек.

Актывісты Майдана зрабілі справаздачу аб перафарматаванні Майдану на працягу апошняга тыдня. Яны паведамілі, што частка намётаў была прыбрана, праведзена інвентарызацыя. Акрамя таго, былі выселеныя 150 чалавек без права вяртання.

Удзельнікі Веча прызналі дзве праблемы: грэбаванне сухім законам, а таксама злоўжыванне прадажай сувеніраў і наяўнасць розных забаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?