Іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль стаў пераможцам Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (Ралан Гарос). У фінале ён перамог серба Новака Джокавіча з лікам 3:6, 7:5, 6:2, 6:4.
Надаль — дзевяціразовы пераможца Ралан Гарос, ён перамагаў у Францыі пачынаючы з 2005 г. (апроч 2009-га).