Усе без выключэння падраздзяленні МУС будуць браць удзел у спецаперацыі ўкраінскіх сілавікоў супраць прарасійскіх сепаратыстаў на паўднёвым усходзе краіны, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк і міністр Арсен Авакаў узнагароджваюць удзельнікаў АТА, tsn.ua

Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк і міністр Арсен Авакаў узнагароджваюць удзельнікаў АТА, tsn.ua

«Прыняў рашэнне — усе 100% баявых і патрульных падраздзяленняў МУС прымуць удзел у Антытэрарыстычнай аперацыі. Гэта не толькі неабходнасць, гэта яшчэ і праверка на прафпрыдатнасць і сапраўдны дух і патрыятызм. Загартоўка падраздзяленняў ва ўмовах рэальных пагроз і выклікаў — адзін з фактараў стварэння новай міліцыі, якой грамадства стане давяраць», — напісаў Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Раней міністр паведамляў пра звальненне міліцыянтаў, якія адмаўляліся ехаць на ўсход краіны, каб удзельнічаць у аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?