У аўторак 10 чэрвеня а 19-00 на сядзібе Беларускага Пэн-Цэнтра па адрасе: Мінск, вул. Залатая горка, 2-101 (ст.м. Пл. Перамогі) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Быць хрысціянінам» Мітрапаліта Антонія Суражскага ў перакладзе на беларускую мову. Прэзентацыя прымеркаваная да 100-годдзя з нараджэння гэтага вядомага праваслаўнага багаслова і пастыра.
Пераклад быў выкананы творчым аб’яднаннем у наступным складзе: Раман Абрамчук, Наталля Васілевіч, Уладзімір Лянкевіч, Ганна Міхальчук. Кніга «Быць хрысціянам» стала першай у серыі перакладаў тэкстаў вядомага праваслаўнага багаслова і прапаведніка Мітрапаліта Суражскага Антонія (Блюма).
На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу.