Буйная партыя наркотыкаў выяўлена і канфіскавана ў Віцебску.

Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС была атрымана аператыўная інфармацыя аб дачыненні 22-гадовага жыхара Віцебска, які працуе таксістам, да распаўсюджвання курыльных сумесяў.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што малады чалавек арганізаваў канал пастаўкі курыльных сумесяў у Віцебск са Смаленска (Расія). Рэалізацыя рэчыва адбывалася з дапамогай інтэрнэту. Сабраўшы доказную базу, супрацоўнікі міліцыі затрымалі віцебчука з доказамі злачынства. У яго дома было выяўлена і канфіскавана 478 грамаў расфасаванай курыльнай сумесі, а таксама каля 100 грамаў рэагента для яе вырабу.

Пры далейшым разглядзе высветлілася, што затрыманы захоўваў рэчыва яшчэ і ў схованках ў Віцебску і Магілёве. Курыльныя сумесі былі канфіскаваныя з незаконнага абароту.

Затрыманы заключаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?