Беларуская чыгунка з 13 чэрвеня арганізуе бесперасадачныя зносіны Мінск — Гомель — Адлер, паведамілі ў прэс-службе БЧ. 

Прызначана бесперасадачная група вагонаў у складзе цягніка № 676 Мінск — Гомель, якая будзе адпраўляцца са сталіцы праз дзень па няцотных датах і прычапляцца ў Гомелі да цягніка № 376 Гомель — Адлер. У зваротным напрамку бесперасадачныя вагоны прызначаны ў складзе цягнікоў № 375 Адлер — Гомель і № 675 Гомель — Мінск. 

Бесперасадачныя вагоны будуць рухацца па тэрыторыі Беларусі і Расіі. 

Час іх адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 9.50, прыбыцця ў Адлер — па няцотных днях у 11.46. У зваротным напрамку бесперасадачныя вагоны будуць адпраўляцца з Адлера ў 16.29 і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 17.59.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?