В.а. міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль заявіў, што на ўсходзе краіны ўжо ідзе працэс спынення ўзброенага канфлікту.

«Цяпер працягваецца працэс спынення ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе краіны і прэзідэнт, вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Пётр Парашэнка прымае практычныя меры, якія ўсяляюць вялікую надзею, што жыхары усходу Украіны будуць жыць мірна», — сказаў Міхаіл Коваль, не ўдакладніўшы пры гэтым, пра якія менавіта меры па спыненні кровапраліцця ідзе гаворка.

Нагадаем, што Пётр Парашэнка хоча спыніць агонь на ўсходзе ўжо на гэтым тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?