Форварды Андрэй Стась і Аляксей Ефіменка пакінулі хакейны клуб «Дынама» (Мінск). 

25-гадовы Стась заключыў трохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА, 28-гадовы Яфіменка — гадавое пагадненне з новасібірскай «Сібірру», якую ў новым сезоне будзе трэніраваць беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка. 

За «Дынама» Стась правёў у КХЛ 294 сустрэчы, у якіх набраў 88 (33+55) ачкоў. У мінулым сезоне ён узяў удзел у 62 матчах, у якіх зарабіў 29 (8+21) ачкоў. На рахунку Яфіменкі 69 гульняў у складзе беларускай каманды і 15 (7+8 ачкоў). 66 матчаў і ўсе ачкі па сістэме «гол+пас» прыпалі на сезон-2013/14.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?