Прэзідэнт ЗША Барак Абама выйшаў з варот Белага дома і адправіўся пешшу ў найбліжэйшую кавярню Starbucks, каб купіць шклянку гарбаты, піша газета The Washington Post.
Як адзначаецца, разам з Абамам у кавярню адправіўся і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Дэніс Макдонаў.
На відэароліку відаць, як Абама па дарозе з кафэ вітаўся за руку з мінакамі і абменьваўся з імі прывітаннямі. Прэзідэнта суправаджала ўзброеная ахова.