Сёння ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы аб забойстве мінчанкі Таццяны Слонімскай, якая знікла 3 ліпеня 2013 г.: Яўген Кулік і Лотыш
Сёння пачаўся допыт Яўгена Куліка, менавіта яго вінавацяць у забойстве жанчыны.
Сам ён са шматдзетнай сям'і, у якой было чацвёра дзяцей, Яўген быў малодшым.
Ён расказаў, што школу прапускаў, вучыўся дрэнна, але ў 2010 г. атрымаў атэстат. Яшчэ падчас навучання ў школе быў асуджаны за крадзёж, пасля сканчэння школы — яшчэ за адзін. Праўда, усе прысуды былі з адтэрміноўкай.
Пасля сканчэння школы Кулік прадаваў машыны на аўтарынку. Затым перабраўся ў Маскву. працаваў у аўтасалоне механікам, потым вярнуўся ў Беларусь і пачаў вазіць у Маскву падробленыя і пустыя бланкі куплі-продажы аўто. Тут ён купляў іх па 100 даляраў за штуку, а там перапрадаваў па 700 даляраў, займаўся гэтым да ліпеня 2013 г. (часу забойства).
Пракурор сцвярджае, што абодва абвінавачаныя абрабавалі склад і ў лесе каля в. Прылессе зрабілі схованку, і калі 3 ліпеня прыехалі ў схованку, каб падзяліць нарабаванае, там была Слонімская, яна збірала ягады,
Кулік і Лотыш з'ехалі, вярнуліся. Слонімская працягвала збіраць ягады.
Кулік прапанаваў забіць Слонімскую, а машыну забраць. Лотыш вяла пачаў адмаўляцца, Кулік сказаў, што усё зробіць сам, а Лотыш будзе «на шухеры». Ён дачакаўся, калі Таццяна падышла да машыны, падбег да яе, і стукнуў нажом у шыю, яна пачала вырывацца, і ён зрабіў не менш за 13 удараў.
Цела паклалі ў багажнік, перавезлі пад вёску Дварэц, дзе закапалі. Кулік сеў у Мазду, а Лотыш ехаў за ім на «ЗАЗе».
Уначы Кулік пагнаў машыну ў Маскву, перад гэтым змяніўшы нумары, прадаў яе па падробленых дакументах. Калі вярнуўся ў Мінск, заплаціў Лотышу 100 даляраў за дапамогу.
Віну сваю Кулік прызнае цалкам.
«Прызнаю сябе вінаватым цалкам, па ўсіх пунктах абвінавачвання», — заявіў ён, але зазначыў, што не прызнае прад'яўленыя Лотышу. Лотыш віну прызнае часткова, але адмаўляе саўдзел у забойстве. «Дапамога была, але пры іншых абставінах», — сцвярджае ён.
іх таксама вінавацяць па шэрагу артыкулаў, у тым ліку і па абвінавачваннях у крадзяжах.
***
Справа набыла рэзанансны характар. Жанчына паехала 3 ліпеня 2013 г. на сваім аўтамабілі «Мазда-3» па ягады ў Мінскі раён, але не вярнулася дамоў.
Следчыя схіліся да версіі з забойствам. 17 ліпеня былі затрыманыя два хлопцы, а на наступны дзень у лесе каля вёскі Дварэц знайшлі цела мінчанкі. Эксперты налічылі не менш за 14 удараў нажом.
У Маскве расійскія праваахоўнікі знайшлі аўтамабіль Слонімскай: яго прадалі забойцы па падробленых дакументах.
Затрыманыя — неаднаразова судзімыя маладыя людзі, 1992 і 1994 гадоў нараджэння.
«Следствам таксама былі выяўлены і іншыя супрацьпраўныя дзеянні падазраваных. Асноўнае абвінавачанне ім прад’яўлена ў здзяйсненні забойства пры абцяжваючых абставінах, здзяйсненні разбойнага нападу і серыі крадзяжоў, а таксама крадзяжы і знішчэнні дакументаў, выкарыстанні падробленых дакументаў», — адзначылі ў Следчым камітэце Беларусі.
Падазраваныя былі прызнаныя экспертамі адэкватнымі, а забойства не было спланаваным.