У Расеі можа быць забаронены продаж цыгарэт жанчынам, якія не дасягнулі 40-гадовага ўзросту. Адпаведны законапраект ўнесены на разгляд у Дзярждуму і размешчаны на сайце ніжняй палаты.
Акрамя таго, згодна з законапраектам, жанчына старэйшая за 40 гадоў не зможа купіць цыгарэты, калі побач з ёй знаходзіцца дзіця, якое не дасягнула 14 гадоў. Калі прадавец сумняваецца ва ўзросце пакупніцы, ён можа запатрабаваць у яе пашпарт.
Для прадаўцоў прадугледжаны штрафы: фізічныя асобы заплацяць штраф у памеры ад 3 да 5 тыс. расійскіх рублёў, службовыя асобы — ад 30 да 50 тыс. расійскіх рублёў. Для юрыдычных асоб прадугледжаны штраф ад 100 да 150 тыс. расійскіх рублёў.
У тлумачальнай запісцы да законапраекта адзначаецца, што «жаночае курэнне б'е па рэпрадуктыўнай сістэме арганізма, што нясе незаменныя страты для генетычнага фонду нацыі».