Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч атрымаў дазвол ад Менгарвыканкаму на правядзеньне зьезду партыі ў палацы культуры менскага аўтазаводу.

Раней партыя зьвярталася ў Менгарвыканкам па дазвол правесьці зьезд у гэтым будынку, але атрымала адмову. У зьвязку з гэтым, В.Івашкевіч накіраваў зварот гарадзкім чыноўнікам, каб тыя дазволілі правесьці зьезд на Кастрычніцкай плошчы.

Сёньня намесьнік старшыні Менгарвыканкаму патэлефанаваў В. Івашкевічу і папрасіў яго не зьбірацца на плошчы, а правесьці зьезд у палацы аўтазаводу.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0