Пётра Віцязь |
Пра гэта паведаміў 13 лістапада на пасяджэнні круглага стала ў Мінску намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) Пётр Віцязь.
Паводле яго слоў, цяпер гэтым пытаннем займаецца група спецыялістаў. Тэндэр будзе праводзіцца «адкрыта і цывілізавана, як прынята ў многіх дзяржавах», падкрэсліў П.Віцязь. Пры гэтым ён зазначыў, што «ёсць пытанні, якія будуць вырашацца ў межах двухбаковых пагадненняў, перамоў».
Ён паведаміў, што спецыялістаў для абслугоўвання беларускай АЭС будуць рыхтаваць у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, дзе ўжо адкрыта адпаведная спецыяльнасць. Апрача таго, падпісана пагадненне з Інстытутам атамнай энергіі імя Курчатава і іншымі расійскімі навуковымі цэнтрамі аб падрыхтоўцы беларускіх спецыялістаў.
«Задача заключаецца ў тым, як аб’яднаць гэтыя намаганні і зрабіць іх менш затратнымі і больш выгаднымі», — сказаў П.Віцязь.