Другі раз у Беларусі праводзіцца Тыдзень даступнасці (1-15 чэрвеня), прысвечаны пытанням ўсіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю.
Сумесна з валанцёрамі ПЦ «Вясна» вырашылі правесці эксперымент. На трасу па чарзе выйшлі тры чалавекі: дзяўчына, хлопец і інвалід-вазочнік. Колькі часу кожнаму з іх спатрэбілася, каб спыніць машыну?