У Музэі гісторыі беларускага кіно з 12 па 30 лістапада адбываецца выстава, прысьвечаная 85-годзьдзю з дня нараджэньня мастака Яўгена Ганкіна.

Яўген Ганкін нарадзіўся 26 кастрычніка 1922 году. У 1943-44 гадах ён дапамагаў галоўнаму мастаку на фільме “Іван Жахлівы” Сяргея Эйзэнштэйна. У 1944-45 гадох Ганкін працаваў на Кіеўскай студыі. А з 1946 году ён мастак-пастаноўшчык на “Беларусьфільме”.

Яўген Ганкін аформіў такія клясычныя беларускія карціны, як “Паўлінка” (1952), “Хто сьмяецца апошнім” (1954), “Гадзіньнік спыніўся апоўначы” (1958), “Я родам зь дзяцінства” (1966), “Вайна пад стрэхамі” (1967), “Сыны сыходзяць у бой” (1969), “Белыя Росы” (1983).

Памёр Яўген Ганкін 3 траўня 1996 году.

Ягоныя мэмуары “Крыло анёла” пасьмяротна выдадзеныя ў Злучаных Штатах.

На выставе можна паглядзець дакумэнтальны фільм пра Яўгена Ганкіна “Легендамі не карануйце нас” (2003) – а, пры жаданьні, і мастацкія фільмы, на якіх працаваў творца.

Адрас Музэю: Менск, вул. Сьвярдлова-4, тэл. 227-10-75.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?