Расійская студэнтка Анастасія Тацік, якая адзначала ў Лондане заканчэнне вучобы, разбілася насмерць разам са сваім каханым, зваліўшыся з балкона падчас сэксу. Пару настолькі захапіла жарсць, што маладыя людзі не заўважылі, як шкляныя канструкцыі надламіліся. Яны згубілі раўнавагу і зваліліся на зямлю з вышыні дваццаці метраў.

Са студэнтам з Мексікі па імені Мігель 19-гадовая расіянка Насця Тацік была знаёмая ўсяго тыдзень. Яна наведвала коледж Bellerbys, дзе навучанне каштуе больш за 21 тысячы фунтаў стэрлінгаў у год, лічылася адной з найлепшых вучаніц у класе, а ў верасні планавала паступаць ва ўніверсітэт.

Мігель прыехаў у Лондан усяго тыдзень таму на летнія курсы англійскай.

Сямі дзён маладым людзям хапіла для таго, каб захапіцца адзін адным.

На вечарыне з нагоды завяршэння семестра пара вырашыла адасобіцца і не знайшла больш зручнага месца, чым балкон.

Малады чалавек пасадзіў дзяўчыну на парэнчы і заняўся з ёй сэксам.

Эмоцыі апынуліся мацнейшымі за розум: маладыя людзі зусім забыліся аб бяспецы. Яны не заўважылі, як далікатныя шкляныя апоры балкона надламіліся, і, страціўшы раўнавагу, упалі ўніз. 20-метровая вышыня не пакінула ім шанцаў выжыць.

Цела закаханых выявіў сусед Анастасіі — 32-гадовы Самсон Агунтаа. Ён выклікаў службу выратавання, але медыкі толькі канстатавалі смерць закаханых.

Праўда, расійскае жоўтае выданне Лайфньюз не прыводзіць фота балкона з абламанымі парэнчамі. Магчыма, усё адбывалася не зусім так, як апісвае газета.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0