У кінатэатрах «Ракета» і «Піянер» з'явіліся рэтра-аўтаматы з газіроўкай.
citydog.by
Аб гэтым паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара УП «Кінавідэапракат» Андрэй Разжавайкін.
«Ідэя ўсталяваць аўтаматы з газіроўкай у кінатэатрах Мінска паступіла ад адной са сталічных кампаній. Свабодныя плошчы знайшліся ў «Ракеце» і «Піянеры». Калі аўтаматы будуць карыстацца попытам у жыхароў і гасцей сталіцы, то мы будзем разглядаць пытанне аб іх размяшчэнні і ў іншых кінатэатрах горада», — сказаў Андрэй Разжавайкін.
Аўтаматы па продажы газаванай вады з сіропам, стылізаваныя пад тыя, што стаялі на вуліцах сталіцы ў савецкія гады, але цяпер вырабленыя ў Расіі, а іх абслугоўваннем займаецца беларуская кампанія.
Адрозніваецца сучасны апарат ад савецкага толькі тым, што замест адтуліны для манет тут устаноўлены купюрапрыёмнік, а замест гранёнай шклянкі з'явіўся аднаразовы пластыкавы стаканчык.
У аўтаматах можна будзе купіць і простую газіроўку, і з натуральнымі сіропамі, смак якіх знаёмы старэйшаму пакаленню з дзяцінства: сітро, ліманад, тархун, дзюшэс, барбарыс і іншыя. Кошт напою складзе каля Br5 тыс.