«Народнага мэра» Марыупаля Аляксандра Фаменку ў ходзе спецаперацыі затрымалі байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны. Разам з ім затрыманыя начальнік Марыупальскага камітэта самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Мікалай Лісагор і актывіст ДНР Сяргей Зімніцкі, гаворыцца ў паведамленні на сайце Нацгвардыі.

«Вядома, што Фаменка Аляксандр Рыгоравіч з'яўляецца арганізатарам тэрарыстычнай дзейнасці і сепаратысцкіх дзеянняў на тэрыторыі Данецкай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні. Нацгвардыя звязала супрацьпраўную дзейнасць» затрыманых з ростам сацыяльнай напружанасці і абвастрэннем крымінагеннай абстаноўкі на Данеччыне.

Зазначаецца, што ў ходзе спецаперацыі канфіскаваныя агітацыйныя матэрыялы, зброя і боепрыпасы.