«Белавія» вызначылася з тыпам самалётаў для рэгіянальных ліній. Аб гэтым журналістам у савеце рэспублікі паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Паводле яго слоў, гэта будуць самалёты чэшскай вытворчасці Л-410, разлічаныя на перавозку каля 20 пасажыраў.

Менавіта такія самалёты будуць закупляцца, цяпер вырашаюцца тэхнічныя пытанні, сказаў міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што якраз у наяўнасць паветраных суднаў упіраюцца планы па развіцці рэгіянальных пасажырскіх перавозак у краіне на фоне сёлетняга росту чартарнай праграмы з выкарыстаннем не толькі мінскага аэрапорта, але і аэрапортаў абласных цэнтраў.

Паводле слоў Сівака, нарошчваннем парка паветраных суднаў неабходна было пачынаць займацца яшчэ пяць гадоў таму.

Ён таксама нагадаў, што нядаўна нацыянальны авіяперавозчык закупіў два «Боінгі», падпісваюцца кантракты на набыццё яшчэ трох такіх самалётаў. «Гэта ліквідны тавар, трэба ў чарзе стаяць, каб атрымаць новы самалёт з завода», — адзначыў міністр.

На пытанне, ці апраўдаліся чаканні Мінтранса і «Белавія», звязаныя з арганізацыяй рэгулярнага рэйса Мінск — Гомель, Анатоль Сівак адказаў сцвярджальна. Важным, паводле яго слоў, з'яўляецца тое, што з запускам першай рэгіянальнай лініі мінскі аэрапорт становіцца транзітным, і, упэўнены міністр, рэйс будзе ўяўляць цікавасць для пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?