З Расіі ва Украіну праз захопленыя тэрарыстамі пункты пропуску на мяжы прайшла калона ваеннай тэхнікі з БТРаў, танкаў і браніраваных аўтамабіляў.

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Арсен Авакаў на брыфінгу ў чацвер, які транслявала «Громадське ТБ».

«З боку Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці ў раёне Дзякава, ідзе пранікненне калон праз захопленыя тэрарыстамі пункты пропуску», — расказаў міністр.

Паводле яго інфармацыі, «праз гэтыя пункты зафіксавана праходжанне калон з БТРамі, аўтамабілямі, у тым ліку браніраванымі, з артылерыйскімі прыладамі».

«У чацвер мы назіралі тры танкі, якія, па нашых дадзеных, прайшлі праз мяжу і знаходзіліся з раніцы ў Снежным. Пасля чаго два з іх рушылі ў кірунку да Горлаўкі. Яны былі атакаваныя нашымі ўзброенымі сіламі. Ідзе бой», — распавёў Авакаў.

Паводле яго даных, «частка гэтай калоны знішчана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?