Адзін з цэнтральных тэлеканалаў Расіі паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы абстрэльваюць Славянск фосфарнымі мінамі. Пры гэтым прапагандысты выкарыстоўвалі відэашэраг 2004 года, а менавіта бамбёжку іракскага горада Эль-Фалуджа.

Як паведамляе сайт Вести.ру, «Нацгвардыя прымяняе супраць мірнага насельніцтва запальныя бомбы з белым фосфарам. Гэта рэчыва забаронена Жэнеўскай канвенцыяй. Пры ўзгаранні яго практычна немагчыма патушыць. Пры ўдыханні яно выпальвае лёгкія. Як паведамляе мясцовае апалчэнне, і гэтая інфармацыя пацверджана відэакадрамі, мінулай ноччу фосфарныя снарады выбухалі над ускраінай Славянска ў непасрэднай блізкасці ад Сямёнаўкі».

У выніку абстрэлу ў вёсцы нібыта бушуюць адразу некалькі пажараў.

Выданне сцвярджае, што выпадак прымянення запальных бомбаў — першы за ўсю гісторыю канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. У якасці пацверджання яны выкарыстоўвалі старыя відэа з Ірака — як у 2004 годзе амерыканцы бамбілі Эль-Фалуджу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?