Каля сотні грамадзян Францыі, Беларусі і Ўкраіны, студэнтаў, інтэлектуалаў і праваабаронцаў, сабраліся 25 сакавіка на плошчы ля Цэнтру Пампіду. Гэтым самым яны выказалі пратэст супраць фальсыфікацый на выбарах ды арыштаў удзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску. Удзельнікі мітынгу заявілі: «Тут, у Францыі, мы вітаем адвагу ўсіх тых, хто зазнаў перасьлед, хто быў зьбіты, паранены ці затрыманы перад і пасьля выбараў, каторыя нельга прызнаць свабоднымі. Мы выказваем гэтым людзём сваю падтрымку, а таксама іх родным і блізкім, з каторымі мы падзяляем трывогу і боль». Падчас мітынгу было сабрана больш за сотню подпісаў пад пэтыцыяй да беларускага кіраўніцтва, дзе асуджаецца гвалт у дачыненьні да беларускіх грамадзянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?