Завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Бялград.

Як ужо паведамлялася, ён сустрэўся са сваім сербскім калегам Таміславам Нікалічам і вузкім і пашыраным складзе. Бакі прынялі сумесную заяву і падпісалі «шэраг міжнародных дакументаў», паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

Апрача таго, Лукашэнка правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Народнай Скупшчыны Сербіі і патрыярхам Сербскім Ірэнеем, які ўручыў яму найвышэйшую ўзнагароду Сербскай праваслаўнай царквы — ордэн Святога Савы I ступені. Гэтым ордэнам адзначаюцца «выдатныя заслугі ў духоўнай, асветніцкай і гуманітарнай сферах».

Прымаючы ўзнагароду, Лукашэнка зазначыў, што яна з'яўляецца па-свойму авансам, «каб яшчэ больш працаваць над згуртаваннем нашых народаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?