У цэнтры Данецка ўвечары адбыўся магутны выбух. Пра гэта ў Twitter паведамляюць відавочцы.
Адначасова інфармацыю пра гэта таксама паведамляе карэспандэнт расійскага «Інтэрфакса».
Паводле яго інфармацыі, выбух адбыўся ля будынка Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, якую захапілі баевікі. Паводле паведамлення, з будынка валіць белы густы дым, чутныя аўтаматныя чэргі.
У сваю чаргу «Навіны Данбаса» паведамляюць, што каля будынка АДА выбухнула аўто самаабвешчанага кіраўніка ДНР. Паводле інфармацыі выдання, пацярпелі 4 чалавекі.
На месцы працуюць дактары і міліцыя.
0
0
0
0
0
0