Нацыянальны банк Беларусі зацвердзіў тэрміны пераходу на мікрапрацэсарныя карткі. Гэта прадугледжана пастановай праўлення галоўнага банка краіны № 343 ад 26 мая «Аб пытаннях бяспекі абарачэння банкаўскіх плацежных картак і функцыянавання аб'ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры».

Згодна з дакументам, беларускія банкі з 1 ліпеня 2015 года пачнуць выпускаць у абарачэнне банкаўскія плацежныя карткі плацежнай сістэмы «Белкарт», якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, а таксама банкаўскія плацежныя карткі міжнародных плацежных сістэм Visa і MasterCard з магнітнай паласой і мікрапрацэсарам стандарту EMV або мікрапрацэсарам стандарту EMV.

З названай даты прыём такіх чыпавых карт павінен быць забяспечаны ва ўсіх плацежных тэрміналах, што зноў ўстанаўліваюцца, у арганізацыях гандлю і сэрвісу.

З 1 студзеня 2017 года патрабаванне будзе распаўсюджвацца і на карткі плацежнай сістэмы «Белкарт», якія выкарыстоўваюцца толькі ўнутры краіны. Яны таксама павінны быць аснашчаны магнітнай паласой і мікрапрацэсарам стандарту EMV або мікрапрацэсарам стандарту EMV. З 1 студзеня 2017 года чыпавыя карты павінны прымаць ва ўсіх плацежных тэрміналах у арганізацыях гандлю і сэрвісу і банкаматах.

З 1 студзеня 2022 года не дапускаецца выкарыстанне на тэрыторыі Беларусі банкаўскіх плацежных картак без мікрапрацэсара стандарту EMV, эмітаваных банкамі краіны.

Раней намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў паведаміў, чым тлумачыцца такі доўгі тэрмін. «Памяняць стандарты, прыняць адпаведнае рашэнне — гэта, напэўна, самае простае дзеянне. Галоўнае, каб была гатова інфраструктура, праграмныя рашэнні і карыстальнікі», — адзначаў прадстаўнік Нацбанка.

«Гэты рух характэрны для ўсіх краін, дзе актыўна выкарыстоўваюцца банкаўскія плацежныя карткі. Гэта звязана з тым, што чыпавыя карты з'яўляюцца найбольш абароненымі», — падкрэсліваў Дубкоў, звяртаючы ўвагу, што ў Расіі фінансавыя ўлады пайшлі на яшчэ больш жорсткія меры ў частцы адмовы ад выкарыстання картак з магнітнай паласой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?