Еўрапейскае аддзяленне Міжнароднай федэрацыі баскетбола (FIBA Europe) прыняло рашэнне аддаць Украіне правядзенне Еўрабаскета-2017.

Як паведамілі ў Федэрацыі баскетбола Украіны (ФБУ), падчас сённяшняга пасяджэння ў Мюнхене савет FIBA Europe вырашыў упаўнаважыць прэзідэнта FIBA Europe Тургая Дэмірэля і генеральнага сакратара Каміла Новака неадкладна пачаць перамовы з украінскім бокам адносна магчымасці краіны прымаць Еўрабаскет ў 2017 годзе.

Паводле інфармацыі ФБУ, на працягу наступных двух тыдняў ва Украіну прыедуць Тургай Дэмірэль і Каміл Новак для падпісання дамовы аб правядзенні Еўрабаскета-2017.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?