«Даручыў профільным ведамствам рыхтавацца да адключэння з панядзелка газу з РФ. Украіна падае на Расею ў суд», — напісаў прэм'ер-міністр Украіны ў сваім Твітары. 

Раней Украіна купляла ў Расіі больш за 50 млрд кубаметраў газу штогод. У апошнія гады гэтая лічба знізілася да 27 млрд дзякуючы захадам эканоміі. Уласная здабыча газу ва Украіне складае каля 20 млрд кубаметраў.

Да падзення Януковіча Украіна плаціла за газ 269 даляраў за тысячу кубоў. Пасля яго ўцёкаў Расія вырашыла падняць цану да 485. Кіеў заявіў, што плаціць «палітычную цану» не будзе і падасць у Стакгольмскі арбітраж у выпадку, калі дамоўленасць не будзе дасягнутая.

Адключэння газу Расіяй баіцца і Еўропа, якая атрымлівае большую частку паліва праз Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?