Міністэрства замежных спраў Расіі ў пятніцу, 13 чэрвеня, накіравала Украіне ноту пратэсту, у якой запатрабавала спыніць правакацыі на фоне парушэння украінскімі вайскоўцамі расійскай мяжы. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце дыпведамства.

Як адзначаецца, незаконнае перасячэнне мяжы ў Куйбышаўскім раёне Растоўскай вобласці двума украінскімі бронетранспарцёрамі расійскі бок расцэньвае «як грубае парушэнне асноватворных палажэнняў міжнароднага права, як супрацьпраўны акт, які не будзе спрыяць мірнаму ўрэгуляванню збройнага канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны».

«Патрабуем спыніць такога роду правакацыі, якія абцяжарваюць ледзь распачаты працэс аднаўлення двухбаковага расійска-ўкраінскага дыялогу», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0