Украінска-беларуская суполка ў Фэйсбуку, створаная ў памяць Міхаіла Жызнеўскага, адшукала ў сацыяльных сетках каля сотні фота- і відэафайлаў, якія маюць дачыненне да апошніх дзён жыцця і да смерці беларуса — героя Майдану. Гэтыя матэрыялы рознай якасці, але ўсе яны — дакументы. Ніжэй — некаторыя з іх. З усімі матэрыяламі, сабранымі інтэрнацыянальнай суполкай, можна азнаёміцца тут.
Чытайце таксама: Міхаіла Жызнеўскага пахавалі ў вёсцы Сцяг Працы з васьмігадзіннай затрымкай
З Русланай Лыжычкай.
Фрагмент аматорскага кліпа.
Байцы самаабароны спяваюць дзяржаўны гімн Украіны.
Фрагмент аматарскага відэа.
Міхаіл збіраў аўтографы абаронцаў Еўрамайдану. Існуе таксама фота, дзе ён дэманструе палатно, цалкам спісанае аўтографамі.
За некалькі дзён да смерці.
Самаабарона прыйшла на дапамогу Автомайдану, актывісты якога блакуюць аўтобусы «Беркута» ля Святошынскага РАУС у Кіеве.
Міхал разам з іншымі самаабаронаўцамі стварае «нейтральную паласу», прадухіляючы сутыкненне з «Беркутам».
Фрагмент аматарскага відэа.