Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкруцтва ААТ «Аршанскі півавараны завод» і прыняў рашэньне пра ліквідацыю прадпрыемства.
Яшчэ ўлетку летась была гаспадарчым судом была ўсчатая справа па банкруцтве ў дачыненьні да аршанскага бровара. На сёньня бровар вінен каля 17 мільярдаў рублёў, большую частку зь іх — дзяржаве. Пазыкі плянуцецца сплачваць за кошт маёмасьці заводу.