На чыгуначнай станцыі «Харкаў-Пасажырскі» супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баевікоў «Чачэна», які актыўна ўдзельнічаў ва ўзброеных супрацьстаяннях супраць украінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны. 

Як паведамілі ў прэс-цэнтры СБУ, затрыманы баявік вядомы як «Нерпа» і ў злачыннай групе выконваў функцыі гранатамётчыка.

Гэты 51-гадовы жыхар Марыупаля планаваў збегчы з Украіны ў Беларусь на цягніку міжнародных зносін Марыупаль—Баранавічы. Зламыснік хацеў пазбегнуць крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных бандфармаваннях на ўсходзе Украіны.

Акрамя гэтага, устаноўлена, што ён знаходзіўся ў агульнадзяржаўным вышуку органаў міліцыі, бо падазраваўся ў здзяйсненні разбою, рабавання, незаконнага завалодання транспартным сродкам і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?